ПАТРЫЯРХ БЕЛАРУСКАГА РОКА ПІТ ПАЎЛАЎ ПРА ГРЭППЛIНГ І МУЗЫКУ


Просмотров: 396
ПАТРЫЯРХ БЕЛАРУСКАГА РОКА ПІТ ПАЎЛАЎ ПРА ГРЭППЛIНГ І МУЗЫКУ

Піт Паўлаў — не проста культавая асоба для беларусскага рока, але яшчэ і добры спартовец. Яго часта можна пабачыць на трэніроўках у цэнтры спартыўных адзінаборств «Баец» са сваім сынам Янам-Вінцентам. Варта сказаць, што заўтра па адрасу вул. Куйбышава, 22, на 6 паверсе адбудзецца чарговы канцэрт гурта N.R.M. Карэспандэнт OCTAGON.BY даведаўся ў музыкі, на колькі важны спорт у яго жыцці і якія сюрпрызы чакаюць слухачоў на канцэрце.

Як вам спаборніцтвы па грэпплiнгу ў клубе «Баец»?

Мне падабаецца сама ідэя. Спаборніцтвы значна больш карысныя чым спарынгі, альбо трэніроўкі. Гэта адчуванне баявых абставінаў. Што тычыцца грэпплiнга, магчыма, кожны сабе задае пытанне, навошта мы вывучаем усе гэтыя прыёмы, становішчы. Спаборніцтвы кідаюць чалавека у непрадбачныя абставіны, дзе усё вывучанае становіцца патрэбным. Адчуванне небяспекі, азарта, перамогі... Праз гэта варта прайсці. Спаборніцтвы ў спорце — найвышаэйшая фаза.

На колькі спорт грае важную ролю у вашым жыцці?

Я планую трэніроўкі ўвесці ў свой лад жыцця і ніколі не прапускаць іх, каб гэта стала часткай мяне. Яны зараджаюць мяне энергіей.

У вас вышла песня «Схватка», ці плануеце далей у творчасці працягваць тэматыку барацьбы?

Шчыра кажучы, я ніколі не хацеў напісаць трэк, прысвечаны нейкаму аднаму адзінаборству. Гэта песня з“явілася сама сабой, як метафара жыцця. Планаў працягваць гэтую тэматыку няма, але я не выключаю таго, што напішу яшчэ што-небудзь на тэму спорта. Для мяне спорт — істотны складнік жыцця, але не галоўны.

Чаго чакаць слухачам на канцэрце 20 кастрычніка?

Моцнага гучання гурту N.R.M. Зараз мы знаходзімся ў вельмі добрай форме, таксама адбудзецца прэзентацыя кліпу, будуць цікавыя госці. 

Якія творчыя планы?

Зараз у N.R.M. пачалі нечакана пісацца новыя песні, таксама запланаваны выхад альбома «Зброя. Золата. Кабеты», які амаль увесь запісаны і знаходзіцца ў фінальным стане. А самы бліжэйшы план — добра адыграць канцэрт.

ЗАПИСАТЬСЯ НА ТРЕНИРОВКИ ПО ГРЭППЛИНГУ В МИНСКЕ МОЖНО ПО ТЕЛЕФОНУ:
+375-44-468-94-32